У 2003 годзе калгаз «Іскра» быў пераіменаваны ў СВК “Чарнаўчыцы”, а 29 снежня 2016 – атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства (ААТ). Што датычыць сацыяльнай палітыкі, то ёсць усе падставы сцвярджаць, што ўмовам жыцця і сацыяльнаму пакету, якія былі прадугледжаны калектыўным дагаворам гаспадаркі, могуць пазайздросціць супрацоўнікі салідных гарадскіх прадпрыемстваў. Жыхары вёсак, якія ўваходзяць у склад ААТ “Чарнаўчыцы”, карыстаюцца ўсімі дабротамі цывілізацыі, уключаючы мабільную сувязь, інтэрнэт. Для іх – паслугі бальніцы, аптэкі, аддзялення сувязі і Беларусбанка, установы культуры, прадпрыемствы гандлю і многае іншае. Асаблівая размова пра сацыяльны пакет. Для ўсіх, хто працуе ў гаспадарцы ён падаецца пры адной важнай умове: супрацоўнік не павінен мець парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Калі чалавек працуе добрасумленна, дадаткова да заработнай платы яму падаецца салідны спіс разнастайных дабротаў. У іх ліку: матэрыяльная дапамога, бясплатныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку або ў санаторыі дзецям, якім неабходна лячэнне; уручэнне каштоўных падарункаў альбо прэмій да юбілейных дат лепшым працаўнікам і спецыялістам, а таксама заслужаным пенсіянерам, узнагароды да прафесійнага свята і т.д. Значнымі ільготамі карыстаюцца маладыя спецыялісты і працоўныя, пенсіянеры і інваліды, а таксама тыя, хто маюць асабістыя падсобныя гаспадаркі. Рэальныя сацыяльныя даброты сталі даступнымі дзякуючы эфектыўнай працы ААТ “Чарнаўчыцы”. На сённяшні дзень у гаспадарцы каля 260 працаўнікоў. Сярэдняя зарплата каля 820 рублёў. І за апошнія 15 гадоў не было ні разу затрымкі з яе выплатай. Нягледзячы на блізкасць абласнога цэнтра – каля 20 кіламетраў, з кадрамі праблем няма – ніхто не пераязджае ў горад. Магчыма, таксама з-за правільнай палітыкі кіраўніцтва. Хто з працаўнікоў стварае сем’і – атрымліваюць жыллё. Раней гаспадарка яго будавала, цяпер жа купляе. Наогул, дырэктар перакананы ў тым, што поспех у рабоце любой гаспадаркі – стабільнасць кадраў. Спецыялістаў бяруць нават на перспектыву. І з гэтым не паспрачаешся. Сёння гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі з развітай вытворчасцю збожжа, рапсу, цукравых буракоў, травяністых кармоў і іншых культур, а таксама фруктаў, і з’яўляецца адной з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці. У яе склад уваходзяць восем населеных пунктаў: аграгарадок Чарнаўчыцы, вёскі Блювініцы, Зелянец, Івахнавічы, Амеліна, Покры, Сколдычы і Холмічы. Жывёлагадоўчая галіна прадстаўлены трыма сучаснымі малочна-таварнымі фермамі і трыма фермамі па адкорму і вырошчванню крупнай рагатай жывёлы. У цяперашні час эфектыўна функцыянуюць і рэканструіраваныя некалькі гадоў таму малочна-таварныя фермы ў Покрах і Амяліна. У саміх жа Чарнаўчыцах ў 2007 г. была пабудавана новая сучасная малочнатаварная ферма на 1000 галоў жывёлы, укамплектаваная нямецкім абсталяваннем «Westfalia Surge» з магчымасцю паралельным выдойваннем 32 кароў. У цяперашні час эфектыўна функцыянуюць і рэканструяваныя некалькі гадоў таму малочнатаварныя фермы ў Покрах і Амеліна. Да таго ж, на кожнай ферме гаспадаркі створаны выдатныя ўмовы працы. Паўсюль ёсць душавыя, бытавыя пакоі і іншыя неабходныя памяшканні. На добраўпарадкаваных тэрыторыях – заўсёды чысціня і парадак, у вясенне-летні перыяд – паўсюль кветкі, што актыўна спрыяе добраму настрою. Асноўныя трудаёмкія працэсы і віды работ у ААТ “Чарнаўчыцы” механізаваны і аўтаматызаваны. Зведзена да мінімума частка ручной працы і на астатніх участках. Сёння гаспадарка мае дастатковы парк высокавытворчай тэхнікі і механізмаў для хуткага і якаснага правядзення найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній. Паказчыкам эканамічнай заможнасці ААТ «Чарнаўчыцы» з’яўляецца і той факт, што яно не толькі на 100% забяспечвае нормамі сваю жывёлагадоўлю, але і рэалізуе іх іншым гаспадаркам раёна. Неабходная тэхніка, у тым ліку касілкі, пасадачныя машыны, культыватары і інш., працуе і ў садзе, які ў 2007 годзе быў закладзены па ініцыятыве старшыні і атрымаў далейшае развіццё, дзякуючы ўдзелу гаспадаркі ў дзяржаўнай прагрме “Плодоводство”. У наступныя гады яго тэрыторыя пашыралася і з 34 га да 2018 года склала 200 га. Для закладкі саду і яго пашырэння выкарыстоўваліся саджанцы найбольш прадуктыўных імпартных і айчынных гатункаў. Удзельнічае ААТ «Чарнаўчыцы» і ў рэалізацыі дзяржпраграмы па будаўніцтву на сяле жылля. З 2001 года ў населеных пунктах гаспадаркі пабудавана больш за два дзясяткі індывідуальных дамоў, у якіх пражываюць сем’і былых і сучасных працаўнікоў. Пад жыллё реканструіруюцца будынкі, якія па разнастайных прычынах не выкарыстоўваюцца іх былымі ўладальнікамі. Знайшоў І.У. Бурда прымяненне і, выкупленаму некалькі гадоў таму, будынку пуставаўшай сталовай. Пасля сур’ёзнай рэканструкцыі тут размясцілася кафэ “Ольга”, дзе арганізавана гарачае харчаванне супрацоўнікаў гаспадаркі, а ў выхадныя і святочныя дні праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, што забяспечвае дадатковыя паступленні на лік ААТ грашовых сродкаў.
Шматлікія ідэі Івана Уладзіміравіча Бурды, больш чым два з паловай дзесяткі гадоў таму пакладзеныя ў аснову гаспадарчай дзейнасці, паспяхова рэалізаваны. З дапамогай супрацоўнікаў галіновых інстытутаў былі распрацаваны і цяпер з карысцю прымяняюцца канкрэтныя рэкамендацыі па агратэхніцы, выкарыстанню эфектыўных сродкаў аховы раслін, найбольш рацыянальных севаабаротаў. Не засталіся ўбаку і праблемы фермаў: селекцыйная праца, рацыёны кармлення, умовы ўтрымання жывёл. Прайшло некалькі гадоў, і ўсё, што рабілася з апорай на навуковыя распрацоўкі, граматна і істотна, пачало даваць важкую аддачу: павялічвалася ўраджайнасць, прывесы, надоі. На гэтай аснове былі дасягнуты і перасягнуты рубяжы, пра якія ішла гаворка на сходзе 1996-га, і ўжо далёка не першы год гаспадарка з’яўляецца своеасаблівым палігонам, дзе ўвесь час укараняюцца і адпрацоўваюцца перадавыя тэхналогіі – станавы хрэбет інтэнсіфікацыі. Цяпер за вывучэннем вопыту іх выкарыстання сюды едуць кіраўнікі і спецыялісты сельскіх гаспадарак не толькі з нашай рэспублікі, але і з Расіі, Украіны, Кіргізстана, Прыбалтыкі, Польшчы, Кітая, Германіі, Канады.
Пра тое, як тут умеюць працаваць, кажа і той факт, што калектыў гаспадаркі мае шматлікія ўзнагароды. Вось, некаторыя з іх, якімі ў апошнія часы удастоена гаспадарка. Напрыклад, Ганаровы дыплом Брэсцгкага аблвыканкама, уручаны СВК «Чарнаўчыцы» за першае месца ў абласным спаборніцтве за высокія паказчыкі ў вытворчасці і рэалізацыі малака. Ганаровым званнем «Пераможца спаборніцтва» Брэсцкага райвыканкама прадпрыемства адзначана за лепшыя паказчыкі ў нарыхтоўцы кармоў і яшчэ адным такім жа – за высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Ёсць таксама ўзнагароды за поспехі ў вытворчасці збожжа, за спартыўныя дасягненні, за выніковы ўдзел у раённым інтэлектуальным маладзёжным конкурсе «Эрудыт». Па выніках працы за 2016 год ААТ «Чарнаўчыцы» прызнана ў раёне лепшым сельскагаспадарчым прадпрыемствам і занесена на Галерэю славы Прыбужжа. БІБЛІЯГРАФІЯ: