У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» бібліятэкар Лышчыцкай СБ суместна з заг. СДК Барсуковай М. Н. правялі гульнёвую праграму «Масленічныя забавы», для дзіцячага садка «Рабінка» прысвечаную старажытнаму перадвясноваму святу праводзінам зімы. На масленіцу паводле даўняй традыцыі абавязкова пяклі бліны – сімвал сонца, якое чалавек заўсёды абагаўляў, і напрыканцы праграмы вядучыя пачаставалі выхавацеляў і дзяцей свежавыпечанымі блінамі з мёдам і варэннем.
Коляда Е.П.