иконка чатбота

«Як на масленым тыдні...»

Иконка книга

Вядучыя расказалі пра вытокі ўзнікнення свята, пра традыцыі святкавання Масленіцы ў Беларусі, пра народныя павер’і і абрады. На мерапрыемстве гучала вясёлая народная беларуская музыка, ствараючы настрой радасці і весялосці. Хлопцы адгадвалі загадкі пра Масленіцу, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, гулялі ў гульні: «кіданне бліноў», «Патрап у кошык, «гульня-крычалкі», «снежкі». Госці з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра Масленіцу, пра бліны, спявалі прыпеўкі. Сустрэча скончылася смачным чаяваннем. Забаўляльная праграма прайшла ў цёплай абстаноўцы і выклікала станоўчыя мне эмоцыі ва ўсіх прысутных.

20.03.2026

Власюк О.В.