иконка чатбота

«Якая цудоўная родная мова!»

Иконка книга

Да Дня роднай мовы ў Вістыцкай СБ прайшла гульня-віктарына “Падарожжа ў свет беларускіх слоў”. Яе удзельнікамі сталі вучні пачатковых классаў СШ аг.Вістычы.
Бібліятэкар расказала пра значнасць беларускай мовы, нагадала аб тым, што патрэбна любіць і берагчы і не забываць беларускае слова.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні размінкі “Загадкі-жарты”, віктарыны “Цудоўная родная мова”. Асабліва падабалася дзецям цытаць хуткамоўкі “Чытаем хутка без затрымкі!” і гульня-практыкум “Як сказаць па-беларуску?”
Дзеці маглі пазнаёміцца з кніжнымі выставамі “Чытаем беларускую кнігу” і “Навінкі беларускай літаратуры – дзецям”, з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў аб роднай мове. На прыканцы ўсе ўдельнікі атрымалі закладкі “Родная мова – скарбонка народа”.

20.02.2026

Маковская А.Л.