13.03.2026 г. у філіяле Сычоўскай сельскай бібліятэцы правялі літаратурную гадзіну «Добры свет любімых кніг» з вучнямі Вельямовіцкай школы.
У гэты дзень юным гасцям літаратурнай гадзіны была прадстаўлена кніжная выстава «Добры свет любімых кніг», дзе былі прапанаваны кнігі на любы чытацкі густ. У бібліятэцы, было шмат вясёлага і пазнавальнага: сустрэча з любімымі літаратурнымі героямі, знаёмства з новымі перыядычнымі выданнямі, прайшоў конкурс знаўцаў кніжных герояў. Усе разам успомнілі прымаўкі і прыказкі пра кнігу. У завяршэнні мерапрыемства хлопцы паслухалі верш Валянціны Лукша «Як Ліса вучылася лётаць» і паглядзелі мультфільм па творы С. Я. Маршака «Грышкін кніжкі».
Власюк О.В.