Ірына Кітурка – рэктар Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Кітурка Ірына Фёдараўна – рэктар установы адукацыi «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Горкаўскай выбарчай акрузе № 3, Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Ірына Кітурка — гісторык, скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сфера інтарэсаў: крыніцазнаўства і эканамічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Муж Ірыны Кітурка — таксама гісторык. Юрый Кітурка ўзначальвае Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Пазнаёміліся яны, калі разам з вучобы ездзілі на бульбу. Ірына Кітурка нарадзілася ў 1970 годзе ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1993 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Гісторыя”. З 1993 па 1998 годы – працавала настаўнікам гісторыі СШ № 23 г. Гродна. З 2001 па 2007 году працавла ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана факультэта бесперапыннае адукацыі. У 2002 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У 2008 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2008 года па студзень 2015 г. — Дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў ІНСТЫТУТА павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2015 годзе ўзначаліла вучэбна-метадычнае кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2016 годзе прызначаная першым прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы. З лістапада 2016 годанавучаецца ў дактарантуры ІНСТЫТУТА гісторыі НАН Беларусі. З верасня 2017 года праходзіць навучанне ў інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ірына Фёдараўна Кітурка з’яўляецца аўтарам манаграфіі « Дзяржаўныя ўладаннi на землях Беларусi ў другой палове XVII — XVIII ст.: палiтыка гаспадарчага аднаўлення i развiцця», больш за 100 навуковых прац. Распрацавала і ўкараніла ў навучальным працэсе аўтарскі вучэбны дапаможнік па курсе «Гісторья Беларус». Ірына Фёдараўна Кітурка з’яўляецца навуковым кіраўніком задання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» на 2016-2020 гады і кіраўніком праекта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Узнагараждана Ганаровай граматай ГрДУ імя Янкі Купалы (2013 г.), Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2017 г.)
БІБЛІЯГРАФІЯ
Спіс публікацый І.Ф.Кітурка