У рамках праэкта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў Тэльмаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Беларуская казка, да нас калі ласка». Мова – душа народа, наш галоўны і неацэнны скарб. І сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Знаёмства з народнымі казкамі дапамагае далучаць юных чытачоў да беларускай мовы і захоўваць нацыянальную культурную памяць.
Юныя ўдзельнікі пазнаёміліся з беларускай народнай казкай «Пшанічны каласок». Казка не толькі забаўляе, але і нясе ў сабе маральныя каштоўнасці і вучыць таму, што важна шанаваць чужую працу і не прысвойваць сабе чужыя заслугі. Дзеці пераўвасобіліся ў герояў казкі і разыгралі сюжэт твора па ролях. Юныя акцёры імкнуліся перадаць не толькі словы і дзеянні, але і характар герояў, галасы, міміку, манеру размовы.
Онуфриюк М.П.