Дзеці і вайна… Хлопчыкі. Дзяўчынкі. На іх кволыя плечы лёг цяжар няўзгод, гора ваенных гадоў. Але яны не сагнуліся пад гэтым цяжарам, а сталі мацней духам, трывалей.
Ім, юным героям Вялікай Айчыннай вайны, была прысвечана гадзіна памяці , якая прайшла ў Вістыцкай СБ для сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці даведаліся аб піянерах-героях на тэрыторыі Беларусі, якія змагаліся разам з бацькамі і старэўшымі братамі. Пётр Клыпа, Пётр Кацельнікаў, Петр Васільеў, Зіна Партнова, Марат Казей, Мікалай Гойшык, Надзея Багданава, Валя Зенкіна, Віця Сітніца… Іх было так многа, гэтых юных героеў, што памяць не змагла захаваць усе імёны. Але іх подзвіг будзе жыць у сэрцах тых, хто зараз жыве пад мірным небам.
Хай сэрцы, хвалюясь, заміраюць,
Калі ў дарогу горны паклічуць.
Героі ніколі не ўміраюць,
Героі ў нашай памяці жывуць.
06.02.2026
Маковская А.Л.