У Беларусі стартаваў праект “Кожная пятніца – роднае, сваё”, які аб’ядноўвае людзей вакол роднай мовы, нацыянальных каштоўнасцей і якасных айчынных тавараў. Гэта ідэя ўмацоўвае нашу краіну і культуру. Тэльмаўская сельская бібліятэка таксама далучылася да праекта. З мэтай папулярызацыі літаратурнай спадчыны Беларусі юным чытачам была прапанована выстава “Беларускія пісьменнікі-дзецям”. Дзеці пазнаёміліся з літаратурай сучасных пісьменнікаў для дзяцей, з задавальненнем зачыталі ўрыўкі і абмеркоўвалі прачытанае.
Онуфриюк М.П.