иконка чатбота

«Чытаем казку беларускую»

Иконка книга

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, свае” Астрамечаўская бібліятэка прапанавала вучням 2 класа для агляда выставу беларускіх народных і аўтарскіх казак “Жыла – была казка беларуская”. Бібліятэкар пазнаеміла дзяцей  з гісторыяй казкі, распавяла, калі яна з’явілась, як перадавалась з пакалення ў пакаленне. Дзеці з задавальненнем  называлі казкі , якія ім вельмі падабаюцца, называлі казачных герояў, чыталі ўрыўкі з казак беларускіх пісьменнікаў. Кожны вучань  выбраў сабе самую цікавую казку для чытання дома.

13.02.2026

Лашчэўская Т.А.