Брэсцкая раённая бібліятэка так сама далучылася да акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё». У рамках гэтай акцыі дзеці паслухалі легенды і паданні беларускай зямлі. Дзецям вельмі спадабалася паданне “Чаго ліст асіны трасецца, бяроза – добрае дрэва, а ёлка вечназялёная”. Дзеці адзначылі, што у беларускіх легендах часта прысутнічаюць цмокі і вужы. Потым з задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі. У завяршэнні сустрэчы бібліятэкар прапанавала дзецям новыя беларускія кнігі.
А.В. Панчанка