иконка чатбота

«Кожная пятніца – роднае, сваё»

Иконка книга

Тэмай мерапрыемства стаў «Беларускі арнамент». Арнамент – гэта форма выражэння культуры народа. Беларускі народны арнамент вельмі каларытны. Дзеці даведаліся, што ёсць традыцыйны набор сімвалаў і кветак, якія выкарыстоўвалі нашы продкі шмат стагоддзяў з дахрысціянскіх часоў. Беларусы, а калісьці і ўсе славяне, выкарыстоўвалі два колеры – чырвоны колер на белым фоне. У ходзе мерапрыемства задумаліся і даведаліся чаму арнамент на вопратцы змяшчаюць толькі ў канкрэтных месцах – на вароце, уздоўж манішкі, на галаўным уборы вакол асобы. Напрыканцы мерапрыемства маленькія удзельнікі з задавальненнем размалёўвалі беларускія ўзоры.

13.02.2026

Онуфриюк М.Г.