иконка чатбота

«Кожная пятніца – роднае сваё»

Иконка книга
У рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” бібліятэкар філіала “Чарнаўчыцкая сельская бібліятэка” Іна Пятроўна правяла экскурсію для трэцяга класа па папулярызацыі беларускай літаратуры.

Экскурсія ў бібліятэку — гэта захапляльнае падарожжа ў свет кніг, якое знаёміць дзяцей з правіламі карыстання кнігамі, працай бібліятэкара і развівае цікавасць да чытання беларускай літаратуры. Гутарка вялася на беларускай мове.
На пачатку сустрэчы бібліятэкар  расказала дзецям пра сваю прафесію і галоўныя правілы паводзін у бібліятэцы, расказала, што такое “абанемент”, “чытальная зала”, “кнігасховішча”. У гульнявой форме , дзеці вывучылі, як трэба берагчы кнігі, не рваць іх і не маляваць на старонках. Потым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай цікавай  беларускай літаратурай, якую можна было ўзяць дадому. У канцы экскурсіі дзеці сталі чытачамі, выбралі сабе кнігу і падзякавалі бібліятэкара за цікавы аповед.
Такое мерапрыемства дапамагае выхаваць у дзяцей любоў да беларускай кнігі і павагу да працы бібліятэкара.
12.03.2026
Пилютик И.П.