иконка чатбота

«Кожная пятніца – роднае, сваё!»

Иконка книга

З мэтай папулярызацыі літаратурнай спадчыны Беларусі ў Тэльмаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна чытання «Родная мова, цудоўная мова» накіраванае на фарміраванне цікавасці да роднай мовы.

 Наведвальнікі пазнаеміліся з кнігамі беларускіх аўтараў і з вялікім задавальненнем чыталі творы беларускіх пісьменнікаў. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, дзе кожнае прамоўленае слова гучала асабліва мілагучна і шчыра. Такія сустрэчы дапамагаюць не толькі захаваць культурныя традыцыі, але і па-сапраўднаму палюбіць роднае слова.

24.04.2026

Онуфриюк М.П.