15 мая загадчык Чарнаўчыцкай сельскай бібліятэкі ў рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё» правяла для малодшых наведвальнікаў чытанне ўслых “Чарадзейныя творы дзеда Васіля” , прымеркаваныя да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй пісьменніка. Для чытання ўслых выбралі яго вершы для самых маленькіх. Кнігі Васіля Віткі жывуць і вучаць нас добрым паводзінам у любых абставінах: сяброўстве, дабрыні, вернасці. Вершы, казкі і загадкі Васіля Віткі выкарыстоўваюць у падручніках і дапаможніках.
Пилютик И.П.